| | Круглы стол "Краіна – для моладзі, моладзь – для краіны"

Круглы стол "Краіна – для моладзі, моладзь – для краіны"

Моладзь - гэта будучыня нашай краіны, і гэта не банальны лозунг. Моладзь павінна забяспечыць не толькі дабрабыт сваіх дзяцей, але і бацькоў, яна становіцца адказнай за тры пакаленні людзей. І каб годна справіцца з ускладзенай на моладзь задачай, неабходна ўжо зараз удзельнічаць у палітычным жыцці краіны.

Аб гэтым і многім іншым ішла размова за "круглым сталом" у прафесійным ліцэі. На гэта мерапрыемства П.Ф. Лекаркін сабраў не толькі навучэнцаў другога і трэцяга курсаў і майстроў ліцэя, намесніка старшыні раённага савета ветэранаў М.І. Блішча, дэпутата раеннага савета дэпутатаў Белаш В.А.

Як адзначыў Пётр Фёдаравіч, патрыятызм – гэта разуменне ўласнай значнасці, стаўленне да краіны. А фарміруецца ён у тым і ліку і пад час работы над сабой. Моладзь павінна быць у курсе падзей, якія праходзяць у краіне, мець актыўную жыццёвую пазіцыю, умець адстойваць свае меркаванні.

Абмяркоўвалі юнакі і дзяўчаты ролю і значэнне моладзі ў станаўленне краіны, спрачаліся са старэйшым пакаленнем аб тым, як адрозніваецца час і людзі, вырашалі, чаму ісці на выбары – гэта правільна, а ігнараванне гэтай палітычнай падзеі – пазіція пасіўнасці і абыякавасці да ўласнага жыцця.

Многа было выказана меркавання, аднак усе сыйшліся на тым, што толькі сумеснымі намаганнямі можна вырашаць праблемы, што старэйшае пакаленне і моладзь не павінны адмаўляць набыткі адзін аднаго. Вопыт адных і энергія другіх – вось што ў звязцы і дасць пэўны добры вынік.



Комменатрии к новости


Похожие новости



Присоединяйтесь

Контакты

Директор: (02346) 4 16 07
Приёмная/факс: (02346) 4 15 99
Бухгалтерия: (02346) 4 16 25
Общежитие: (02346) 4 15 98

E-mail: office@hgpl.by
Skype: hgpl.by

Наш адрес

ГЛАВНЫЙ КОРПУС:
Республика Беларусь,
247618, Гомельская область,
г. Хойники, ул. Колесника, 2а

ОБЩЕЖИТИЕ:
247618, Гомельская область,
г. Хойники, ул. Колесника, 2в